Вугалок баявой славы

                             Я вас прашу, не зведаў хто вайны,
                  Прашу вас, мае дочкі і сыны,
                   Узяць хоць долю памяці маёй,
                          Каб потым ёй не зарасці травой.
                                                                                       А. Вярцінскі


                     
З мэтай захавання гістарычнай памяці аб подзвігах беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны у школе створаны вугалок баявой славы. Яго ўрачыстае адкрыццё было прысвечана 70-годдзю вызвалення Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Была праведзена  вялікая падрыхтоўчая работа: вучні здзейснілі велапрабег па месцах баявой славы –  пабывалі ў Бакштах, Ятаўтавічах, збіралі  экспанаты, інфармацыю аб земляках-удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.
На жаль, час бязлітасны. І мы ўжо не маем магчымасці сустрэцца з ветэранамі. На мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю вугалка баявой славы,  былі запрошаны родныя ветэранаў, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца пасёлка Юрацішкі  айцец Сегргій, супрацоўнікі рэдакцыі газетыІўеўскі край”.
На стэндах размешчаны гістарычныя звесткі аб Вялікай Айчыннай вайне,  інфармацыя аб земляках, якія прайшлі праз пекла франтоў.
Сваякі ўдзельнікаў вайны Утко У.В., Дубянецкага У.А., Савінава М.Д., Вайніловіча С.В., Кудрашова М.С., Рыбачонка Ф.І.перадалі музею баявыя ўзнагароды, асабістыя рэчы ветэранаў, фотаздымкі і іншыя цікавыя матэрыялы з сямейных архіваў.
Пачэснае месца займае  фотаздымак  Уладзіміра Вікенцьевіча Утко. Гэта ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ветэран педагагічнай працы. Сваю працоўную дзейнасць Уладзімір Вікенцьевіч пачаў у 1952 годзе настаўнікам матэматыкі, быў дырэктарам школы. Былыя вучні лічаць яго сваім настаўнікам па жыцці. Сімвалічная нават дата смерці Уладзіміра Вікенцьевіча – 1 верасня 2014 года. Маецца аўдыёзапіс успамінаў У.В. Утко.
    Работа па зборы экспанатаў працягваецца.






Утко У.В. - ветэран вайны, 
былы дырэктар школы


Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны,
якія пражывалі ў Лаздунскім сельсавеце

1. Балбатун Станіслаў Юсцінавіч,     1908 г.н.,           салдат Польскай арміі, радавы
  1. Балбатун Вацлаў Юсцінавіч, 1924 г.н.                     салдат Польскай армі, мал. сяржант
  2. Белаблоцкі Аляксандар Аляксеевіч, 1910 г.н.,        радавы (Першы Беларускі фронт)
  3. Белаблоцкі Фелікс Мікалаевіч,    1914 г.н.,             салдат Польскай арміі, ст. сяржант
  4. Булко Іван Лаўрэнцьевіч,        1904 г.н.,                  радавы (Першы Беларускі фронт)
  5. Бутрым Аляксандр Юр’евіч,      1908 г.н.,              салдат Польскай арміі, радавы
  6. Вайніловіч Станіслаў Васільевіч,    1925 г.н.,        салдат Польскай арміі, радавы
  7. Валько Зыгмунд Іванавіч,      1909 г.н.,                  радавы (Другі Беларускі фронт)
  8. Гайдукевіч Іван Антонавіч,     1926 г.н,                 яфрэйтар (Першы Украінскі фронт)
  9. Гіль Аляксандр Сямёнавіч,     1911 г.н.,                салдат Польскай арміі, радавы
  10. Гіль Станіслаў Станіслававіч, 1922 г.н.,                салдат Польскай арміі              
  11. Грышукевіч Міхаіл Купрыянавіч,     1924 г.н.,     радавы (Першы Беларускі фронт)
  12. Кудрашоў Міхаіл Сямёнавіч,      1924 г.н.,             маёр (Другі Беларускі фронт)
  13. Лобач Вікенцій Іосіфавіч,      1922 г.н.,                   радавы (Першы Беларускі фронт)
  14. Лямза Уладзімір Антонавіч,      1921 г.н.,               радавы (Першы Беларускі фронт)
  15. Мірончык Іван Іванавіч,       1923 г.н.,                     сяржант (Першы Беларускі фронт)
  16. Мірончык Пётр Аляксандравіч,     1909 г.н.,          радавы (Першы Беларускі фронт)
  17. Рафаловіч Валяр’ян Іосіфавіч,     1902 г.н.,            салдат Польскай арміі, радавы
  18. Рыбачонак Фёдар Іосіфавіч,        1922 г.н.,             радавы (Першы Беларускі фронт)
  19. Талака Ілья Сямёнавіч, 1922 г.н.,                            партызан, капітан
  20. Таруць Станіслаў Станіслававіч,  1917 г.н.,          салдат Польскай арміі, радавы
  21. Хабян Станіслаў Іванавіч,    1912 г.н.,                    радавы (Першы Беларускі фронт)
  22. Чарнэль Аляксандр Іосіфавіч,   1921 г.н.,              салдат Польскай арміі, радавы
  23. Шары Аляксандр Іосіфавіч,   1908 г.н.,                  салдат Польскай арміі, радавы
  24. Швайкоўскі Уладзімір Вікенцьевіч,  1925 г.н.,     радавы (Першы Украінскі фронт)
  25. Утко Уладзімір Вікенцьевіч,  1925г.н.,                  мал. сяржант
  26. Рыбачонак Вера Віктараўна,  1924 г.н,                  партызанка (воінскае званне невядома)
  27. Рыбачонак Віктар Канстанцінавіч, 1923 г. ,           партызан (воінскае званне невядома)
  28. Дубянецкі  Уладзімір   Аляксеевіч,1923 г.н.          мал. сяржант
  29. Балбатун Іван Юсцінавіч, 1911 г.н.,      
  30. Белаблоцкі Аляксей Мікалаевіч          
  31. Буйко Вітольд Іосіфавіч, 1924 г.н.         
  32. Буйко Пётр Іосіфавіч, 1920г.н.               
  33. Булко Іван Пятровіч, 1913г.н.                  
  34. Варанюк Аўгусцін Бернардавіч,    1921г.н.
  35. Грынеўскі Антон Сямёнавіч,       1902г.н.     
  36. Дрозд Адам Адамавіч, 1913 г.н.                
  37. Дубянецкі Мікалай Сафонавіч, 1924 г.н.
  38. Жук Вікенцій Антонавіч, 1895 г.н.          
  39. Захар Станіслаў Іванавіч, 1915 г.н.              
  40. Кайрыс Міхаіл Баляслававіч, 1921 г.н.    
  41. Міхайлаў Іван Фёдаравіч,  1921 г.н.    
  42. Савінаў Мікалай Дзмітрыевіч, 1923 г.н. 
  43. Сасноўскі Леанід Якаўлевіч, 1925 г.н.   
  44. Станілка Уладзіслаў Іосіфавіч, 1918 г.н. 
  45. Сцяпанаў Пётр Аляксеевіч, 1921 г.н.        
  46. Шарлан Станіслаў Адамавіч1923г.н.     
  47. Швайкоўскі Мікалай Аляксандравіч, 1914 г.н. 


 
Чырвонаармейская кніжка Дубянецкага У.А.




Комментариев нет:

Отправить комментарий