Агульныя звесткі аб музеі


Назва музея   “Мова, культура і быт  беларусаў”
Профіль музея:    этнографа-краязнаўчы
Дата заснавання:    2010 год
Адкрыты на падставе   загада №60 установы адукацыі   ад  01.04.2010
Агульная плошча:  40,8 м2 

                                                                                          Госць у хату  сонца ў хату!
                                                                        Кужаль, кросны, калаўрот
                                                                        Клічуць у музей народ! 

Музей “Мова, культура і быт беларусаў” быў заснаваны ў 2010 годзе. Пачалося ўсё з таго, што настаўнікі і вучні вырашылі сабраць прадметы быту сваёй мясцовасці. Усе захапіліся справай. Штодзённа музей папаўняўся вышыванымі ручнікамі, кашулямі, збанамі, калаўротамі, з’явілася жорны  і нават кросны. З ахвотай да дзяцей далучыліся дарослыя: бацькі, бабулі, дзядулі, аднавяскоўцы. Так, дзякуючы намаганням вучняў, настаўнікаў і спагадлівасці аднавяскоўцаў, быў заснаваны наш музей. 



         На сённяшні дзень у ім налічваецца    320       экспанатаў.
Тут шмат цікавых рэчаў, некаторыя з іх датуюцца 19 стагоддзем. 
         У музеі прадстаўлены наступныя экспазіцыі: “Лён любіць паклон”, “Быт і культура нашых продкаў”, “Чалавек славіцца працай”. У 2015 годзе з нагоды святкавання 70-годдзя вялікай Перамогі быў урачыста адкрыты Вугалок баявой славы.
         На працягу года працуюць таксама і зменныя выставы, у якіх адлюстроўваюцца разнастайныя каляндарныя даты: “Мінулае стагоддзе шле нам віншаванні”, “Слава Вялікаму Кастрычніку”, “ Навагодняя цацка як сімвал радасці і шчасця нашых продкаў”, “Свята сонца і вясны”, “Мір! Май! Праца!” і іншыя.       
         У нас  пабывалі госці з розных краін свету: з Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Ізраіля, Расіі. Сведчаннем таму запісы   на розных мовах у  кнізе водгукаў.
          Творчая група тэлеканала “Беларусь-3” на чале з вядучай Аксанай Вечар у рамках праекта “Наперад у мінулае” правяла здымкі тэлеперадачы ў нашым музеі.

         Работа па зборы экспанатаў працягваецца, распрацоўваюцца тэксты новых экскурсій.





Комментариев нет:

Отправить комментарий